У Беларусі ўвядуць мараторый на змяненне падатковага заканадаўства
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць гэтае пытанне на асенняй сесіі.
У Беларусі ўвядуць мараторый на змяненне падатковага заканадаўства на працягу 2016 года. На асенняй сесіі гэтае пытанне разгледзяць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта ў панядзелак заявіў Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты.
Паводле слоў Андрэйчанкі, дэпутаты будуць разглядаць пакет дакументаў па бюджэце на наступны год. Асаблівую ўвагу звернуць на спрашчэнне падатковага заканадаўства, эфектыўнасць падатковых ільгот і іх аптымізацыю. Таксама ў Палаце прадстаўнікоў разгледзяць і пытанне скарачэння колькасці дзяржаўных праграм, якія рэалізуюцца за кошт бюджэту, інфармуе БЕЛТА.
Агулам на асенняй сесіі дэпутаты могуць разгледзець каля 40 пытанняў.
Фота: ByMedia.net