У Беларусі ўвядуць падаходны падатак на шэраг укладаў

У Беларусі ўвядуць падаходны падатак на шэраг укладаў

Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада падпісаў дэкрэт № 7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)". Дакумент уключаны ў Нацыянальны рэестр прававых актаў, аднак яго тэкст пакуль не апублікаваны, інфармуе БелаПАН.

Партал tut.by піша са спасылкай на крыніцу ў банкаўскай сферы, што дакумент прадугледжвае дзве галоўныя навіны. Першая — з заўтрашняга дня банкі будуць прапаноўваць кліентам так званыя адкліканыя і безадкліканыя ўклады. Апошнія будуць мець больш высокую стаўку, аднак іх нельга будзе зняць раней за тэрмін заканчэння дамовы. На сённяшні дзень банк абавязаны вярнуць любы ўклад кліенту на яго патрабаванне на працягу 5 дзён (нават калі тэрмін дамовы не мінуў).

Адзначаецца, што новы дэкрэт не будзе распаўсюджвацца на ўжо дзеючыя дэпазіты.

Другая навіна — прадугледжваецца ўвядзенне падаходнага падатку на некаторыя ўклады для фізічных асоб. Гэтая норма уступіць у сілу з 1 красавіка 2016 года. Яна будзе тычыцца не ўсіх дэпазітаў, а толькі рублёвых тэрмінам менш за год і валютных — тэрмінам менш за два гады.

Стаўка падаходнага падатку складае 13%.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі