У Беларусі вынеслі чарговы смяротны прысуд

Як паведамляе БелаПАН, прысуд вынес у пятніцу Гомельскі абласны суд. Ён прызнаў Аляксандра Г. вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю (студэнтцы былі нанесеныя 102 нажавыя раненні). Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны. Па выніках псіхіятрычнай экспертызы малады чалавек прызнаны адэкватным, залежнасці ад алкаголю і наркотыкаў у абвінавачанага не выяўлена. Аднак ён пакутуе на змяшанае расстройства асобы.


У апошнім слове абвінавачаны прасіў прабачэння ў маці забітай Наталлі Емяльянчыкавай.


Вынесены Гомельскім абласным судом смяротны прысуд — трэці ў гэтым годзе ў нашай краіне. Днямі Гродзенскі абласны суд вынес смяротны прысуд 23-гадоваму жыхару Вілейкі за жахлівае двайное забойства.   



Генеральны дакладчык Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы па пытаннях адмены смяротнай кары Марына Шустэр і дакладчык ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэс Херкель выказалі глыбокую заклапочанасць паведамленнямі пра чарговы смяротны прысуд, вынесены ў нашай краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі