У Беларусі вырасла мінімальная зарплата

Заробкі і базавая стаўка растуць з 1 студзеня / sb.by
Заробкі і базавая стаўка растуць з 1 студзеня / sb.by

З 1 студзеня мінімальная зарплата ў Беларусі складае 554 рубля, паведамляе Мінпрацы. Гэта на 97 рублёў або на 21,2% больш, чым у студзені 2022 года. Праўда, частку гэтага росту "з'ела" інфляцыя. Па выніках лістапада яна склала 13,3% да лістапада 2021 года.

Таксама на 21 рубель павялічаная базавая стаўка, ад якой залежыць заробак бюджэтнікаў. З 1 студзеня яна складае 228 рублёў. Базавая стаўка павялічылася на 21 рубель, то бок на 10,1% у параўнанні з 1 студзеня 2022 года. Ад яе залежыць зарплата бюджэтнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі