У Беларусі выраслі курсы долара і еўра
У чацвер, 7 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 2,0252 да 2,0358 беларускага рубля. Гэта чарговы максімум. Курс еўра таксама вырас — з 2,3956 да 2,4008 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4341 беларускага (у сераду — 3,4387).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,15%.
Як інфармавала Еўрарадыё, 6 снежня курс долара ЗША вырас — з 2,0208 да 2,0252, а курс еўра знізіўся — з 2,3962 да 2,3956 беларускага рубля.