У Беларусі з 2023 года ўвядуць новы падатак — на прафесійны даход
Падатак для самазанятых
У Беларусі з 2023 года ўвядуць новы падатак — на прафесійны даход. Ён будзе альтэрнатывай падаходнаму падатку і страхавым унёскам у Фонд сацыяльнай абароны для самазанятых, не зарэгістраваных індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Цяпер памер адзінага падатку для фізічных асобаў, якія працуюць без ІП, залежыць ад горада і віда дзейнасці. А падатак на прафэсійны даход будзе адзіны для ўсіх.
Для тых, хто працуе з фізічнымі асобамі, ён складзе 10%. Такая ж стаўка будзе для тых, хто працуе з юрыдычнымі асобамі, але да пэўнага памеру выручкі (60 тысяч рублёў). А з выручкі вышэй за гэты парог браць будуць у два разы больш: 20%.
Анансуецца, што плаціць новы падатак трэба будзе праз спецыяльную мабільную праграму. Рабіць гэта трэба будзе кожны месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.