З сённяшняга дня адмяняецца збор пры пакупцы валюты насельніцтвам
Адпаведнае рашэнне напярэдадні прыняў Нацбанк Беларусі.
З пятніцы, 9 студзеня, у Беларусі адмяняецца збор пры пакупцы валюты насельніцтвам. Такое рашэнне напярэдадні прыняў Нацбанк.
Нагадаем, збор пры пакупцы валюты насельніцтвам існаваў у нашай краіне з 20 снежня. Спачатку 30%, з 30 снежня ён быў зніжаны да 20%, а з 6 студзеня — да 10%. Мэтай увядзення збору было спыненне валютнага ажыятажу сярод людзей.
З 9 студзеня на 5 працэнтных пунктаў павялічваецца стаўка рэфінансавання. Яна складзе 25% гадавых. Нацбанк заяўляе, што прымае захады, якія "забяспечваюць фінансавую і макраэканамічную стабільнасць, замаруджванне інфляцыі, а таксама баланс інтарэсаў укладчыкаў і пазычальнікаў".
Збор пры пакупцы валюты адменены: хто на ім зарабіў, а хто страціў
Пра што сведчаць новыя крокі Нацбанка?
Фота: ria.ru