Антырэкорд: у Беларусі за суткі зарэгістравалі 1701 новага пацыента з COVID-19

Антырэкорд: у Беларусі за суткі зарэгістравалі 1701 новага пацыента з COVID-19

Па стане на 3 снежня ў Беларусі зарэгістравана 141 609 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. За мінулыя суткі былі зарэгістраваныя 1701 новы пацыент. 

За час эпідэміі памёр 1181 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй (+7).

Вылечыліся 118 924 пацыенты, у якіх раней дыягнаставалі COVID-19 (+1729).

За мінулыя суткі было зроблена 29 095 тэстаў на каранавірус. Агулам жа за ўвесь час эпідэміі — 3 335 788 тэстаў.

Да статыстыкі Мінздароўя пастаянна ўзнікаюць пытанні. ТГ-канал "Белыя халаты" лічыць яе моцна заніжанай. А Еўрарадыё заўважыла, што гэтая статыстыка часам супярэчыць сама сабе і "губляе" пацыентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі