У Беларусі забаранілі некалькі відаў расійскай закускі да піва

Забароненая ў Беларусі закуска

Забароненая ў Беларусі закуска / Дзяржстандарт

Дзяржстандарт Беларусі забараніў увозіць і прадаваць некалькі відаў рыбнай закускі да піва расійскай вытворчасці. Прэтэнзіі ўзніклі да кансервантаў і фарбавальнікаў у складзе прадукцыі.

Напрыклад, пад забарону трапілі чыпсы з фаршу кальмара з дадаткам ікры селядца расійскага брэнда "Вялкін": там выявілі павышанае ўтрыманне кансервантаў — напрыклад, бензойнай кіслаты (Е210), і фарбавальнікаў.

Таксама пад забарону трапілі некалькі відаў сушанай рыбы ад гандлёвай маркі Chipka: "Чарніла каракаціцы", "Філе мінтая", "Філе траскі", "Кальмар са смакам краба" і "Кальмар сушаны паўкольцы". У гэтых прадуктах беларускія эксперты выявілі не ўказаныя ў маркіроўцы харчовыя дабаўкі: кансерванты сарбінавую кіслату, сарбат калія (Е202), бензаат натрыю (Е211) ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі