У Беларусі забаранілі прадаваць дзіцячую вопратку вядомых брэндаў
"Забароненая" дзіцячая куртка / t.me/gosstandartby
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі некаторыя віды дзіцячага адзення і абутку вядомых замежных брэндаў — United colors of Benetton, Mango, Chicco. У ведамства ўзніклі прэтэнзіі да якасці тавараў.
Загадана прыбраць з паліц крам уцепленыя дзіцячыя курткі маркі United colors of Benetton: яны не адпавядаюць тэхрэгламенту Мытнага саюза па гіграскапічнасці. Гэты паказчык для падшэўкі швейных вырабаў трэцяга пласта для дзяцей ясельнай групы павінен складаць не менш за 6%. А праверка паказала толькі 0,1%.
Дзіцячы камбінезон брэнда Chicco трапіў пад забарону з той жа прычыны.
Дзіцячыя красоўкі маркі Chicco трапілі ў "чорны спіс" праз тое, што ў іх цалкам сінтэтычная падшэўкі.
Таксама Дзяржстандарт забараніў прадаваць сукенку для дзяўчынак-школьніц і штаны для дзяцей школьнага ўзросту маркі Mango kids. У іх спецыялісты выявілі недастатковую паветрапранікальнасць — менш за 1 дм3/м2с пры норме не менш за 100 дм3/м2с.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.