У Беларусі забаранілі вопратку папулярнага іспанскага брэнда
Забароненая ў Беларусі вопратка брэнда Mango
У Беларусі пад забарону трапілі некалькі наёменняў вопраткі папулярнага іспанскага брэнда Mango. Дзяржстандарт зняў іх з продажу.
Асноўная прэтэнзія да вопраткі — не прапускае паветра або вільгаць. Сярод жаночых вырабаў беларускія спецыялісты забракавалі нагавіцы Lille і сукенкі са скуразамяняльніка Syrah: паветрапранікальнасць тканіны ў іх у дзясяткі разоў ніжэй за норму.
У дзіцячым адзенні Mango Kids небяспечнымі прызналі камбінезон, нагавіцы, легінсы, сукенку, джэмперы для дзяўчынак, а таксама джэмпер для хлопчыкаў. Прычына тая самая.
Тавары забаронена ўвозіць у Беларусь і прадаваць, пакуль вытворцы і імпарцёры не ліквідуюць знойдзеныя парушэнні.
Дарэчы, вопратка ад Mango ў "чорны спіс" Дзяржстандарту трапляла, напрыклад, і год таму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.