У Беларусі затрымалі палітвязня, якога раней вызвалілі па амністыі

Рамуальд Улан / belsat.eu
Рамуальд Улан / belsat.eu

Сілавікі затрымалі былога палітвязня Рамуальда Улана 16 чэрвеня на працоўным месцы, паведамляюць праваабаронцы.

Да панядзелка яго будуць трымаць у ІЧУ. Артыкул, па якім затрымалі былога палітвязня, высвятляецца.

Былы заснавальнік і выдавец “Новай газеты Смаргоні” Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў “хіміі”. Яму паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі