У Беларусі збіраюцца "страсянуць" навукоўцаў

Навукоўцаў будуць "варушыць" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Навукоўцаў будуць "варушыць" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі збіраюцца "страсянуць" навукоўцаў. Такую задачу ў чацвер паставіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Ён незадаволены, што насенне для сельскай гаспадаркі даводзіцца набываць за мяжой, бо айчыннае насенне па розных параметрах саступае замежнаму.

"Трэба працаваць з навукоўцамі. Трэба іх варушыць, — заявіў Лукашэнка. — Скончыцца ўборка — трэба вярнуцца да гэтага пытання. На маім узроўні збярэмся і паглядзім, падумаем. Трэба страсянуць навукоўцаў. Вось і ўсё. Гэта мы ўсе асобна павінны паглядзець. І хай рыхтуюцца. І не проста распавядаць, якія героі, а што дрэнна".

Навукоўцаў у Беларусі збіраюцца "страсянуць" не першы раз за вынікі, якія яны дэманструюць. Нямала іх трапляе і пад рэпрэсіі: і ў Мінску (у тым ліку ў Акадэміі навук), і ў рэгіёнах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі