У Беларусі зноў пачаў расці курс долара

У Беларусі зноў пачаў расці курс долара

У Беларусі зноў пачаў расці курс долара. У аўторак, 21 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас з 2,0017 да 2,0047 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,3547 да 2,3539. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3743 беларускага (у панядзелак — 3,3789).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як інфармавала Еўрарадыё, курс долара ЗША павялічваўся ў Беларусі ў першыя тыдні лістапада. 15-га ён пераадолеў псіхалагічны бар’ер у 2 рублі. Аднак у пятніцу, 17-га, і ў панядзелак, 20 лістапада ён крыху знізіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі