У Беларусі з'явілася новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства
У Беларусі з'явілася новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Выходным гэты дзень аднак не будзе.
17 верасня 1939 года на пачатку Другой сусветнай вайны Чырвоная Армія ўвайшла ў Заходнюю Беларусь, якая на той час была ў складзе Польшчы. У выніку ў тым жа годзе яе далучылі да СССР.
Лукашэнка лічыць, што гэта быў "акт гістарычнай справядлівасці", пра што неаднаразова заяўляў.
Яшчэ зімой не было ўпэўненасці, якая дата стане святочнай. Прапаноўвалася і 14 лістапада 1939-га, калі Заходняя Беларусь афіцыйна стала часткай савецкай Беларусі і Савецкага Саюза. Аднак у выніку перавагу аддалі 17 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.