У беларускіх школах будуць вывучаць "Маю айчыну"
Факультатыў з такой назвай з'явіцца ў праграме навучання
У беларускіх школах з'явіцца факультатыў "Мая айчына". Такая пастанова Міністэрства адукацыі апублікавана на Нацыянальным прававым партале.
Факультатыў для школьнікаў з 5 па 7 класы разлічаны на 105 навучальных гадзін.
Мэтай Міністэрства адукацыі называе "фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы падлетка". Сярод задач факультатыва — "фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, пашырэнне ведаў аб асаблівасцях гістарычнага развіцця Беларусі".
Як сказана ў пастанове, пасля факультатыва школьнікі павінны будуць мець уяўленне аб паняццях "Радзіма", "Айчына", "знакі дзяржаўнасці", "дзяржаўная ўлада", а таксама разумець ідэалогію Рэспублікі Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.