У беларускім парламенце не працуе сістэма галасавання (фота)
2 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пачалася вясновая сесія. У адрамантаванай авальнай зале не працуе сістэма галасавання. У выніку дэпутаты вымушаны галасаваць простым падняццем рукі. Вось вам і ІТ-краіна!