У Берліне абмеркавалі падтрымку беларускай мовы на YouTube
Святлана Ціханоўская і Сабін Франк
Падтрымку беларускай мовы на YouTube абмеркавала на сустрэчы ў Берліне лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская і кіраўніца платформы, адказная за сувязі з урадамі Сабін Франк. У цяперашні момант беларуская мова падтрымліваецца ў большасці сэрвісаў YouTube, даступная ў інтэрфэйсе, дазваляецца манетызацыя беларускамоўнага кантэнту. Сабін Франк расказала, што цяпер абмяркоўваецца магчымасць падтрымкі беларускай мовы ў Google Ads.
Прадстаўніца YouTube таксама запэўніла, што кампанія адсочвае і імкнецца выдаляць "пакаянныя" відэа ад беларускіх сілавікоў, каналы і акаўнты прапагандыстаў. На сустрэчы таксама абмяркоўвалася магчымасць арганізаваць трэнінгі для беларускіх медыя і ініцыятыў з удзелам спецыялістаў YouTube.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.