У Браславе прэзентуюць кнігу Папы Францішка па-беларуску
У Браславе падчас урачыстасцяў у гонар абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў 19-20 жніўня пройдзе прэзентацыя кнігі Папы Францішка "Імя Бога — Міласэрнасць". Кніга выдадзеная па-беларуску.
Як піша сайт krynica.info, з ініцыятывай выдання выступіла каталіцкая Віцебская дыяцэзія. Пераклаў кнігу супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Аляксандр Панчанка. Наклад зборніка, які выпусціла ў свет выдавецтва “Медысонт”, — 950 асобнікаў.
Сусветная прэм’ера кнігі “Імя Бога — Міласэрнасць” прайшла 12 студзеня ў Рыме. Зборнік складаецца з 40 гутарак італьянскага журналіста Андрэа Тарніелі з пантыфікам.