У Брэсце на таксі ездзіў кіроўца-бяспраўнік
ДТЗ з удзелам таксоўкі адбылося ў Брэсце зранку 18 студзеня. Як паведамляе ДАІ Брэста, 28-гадовы жыхар горада ехаў на аўтамабілі таксі "Таёта Прыус" па вуліцы Гродзенскай. Няправільна выбраўшы дыстанцыю, ён урэзаўся ў навучальны аўтамабіль "Дэу", які рухаўся перад ім. Навучальным аўто кіраваў 51-гадовы жыхар Брэста. Ён спыніўся, прапускаючы пешахода, які пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У гэты момант ззаду ў яго ў ўрэзалася таксоўка.
Інспектары ДАІ выявілі, што таксовец быў пазбаўлены правоў кіроўцы. Яны былі канфіскаваныя следчым падчас расследавання справы аб ДТЗ з удзелам пешахода ў 2016 годзе. Сам брэстаўчанін заявіў, быццам не ведаў пра пазбаўленне правоў.
Міліцыянты склалі на маладога чалавека два пратаколы. Яго адхілілі ад кіравання аўтамабілем, а іншамарку даставілі на штраф-стаянку.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.