У Брэсце працягваюцца ператрусы

У Брэсце працягваюцца ператрусы

У Брэсце працягваюцца ператрусы. Як паведамляе тэлеграм-канал @vybory_smotri, 13 ліпеня да выдаўца брэсцкага часопіса "Бинокль" Дар'і Гарашчанка прыйшлі сілавікі. Яе павезлі на допыт у міліцыю, але потым адпусцілі. Забралі мабільны тэлефон.

Да рэдактаркі "Бинокля" Ксеніі Пятровіч таксама прыходзілі міліцыянеры. Яе не было на месцы прапіскі — дома была маці, таму ператрус не адбыўся.

Сілавікі прыходзілі ў "Бинокль" у студзені 2021-га, пасля чаго праца выдання была перапыненая.

Таксама ў аўторак міліцыянеры прыйшлі да брэсцкага фатографа Вольгі Латышавай. Пра гэта яна паспела паведаміць у Twitter.

На мінулым тыдні сілавікі прыходзілі ў рэдакцыю недзяржаўнай "Брестской газеты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі