У Брэсце прадавалі сшыткі з “вершамі Васіля Быкава” (фота)
Сшыткі з партрэтам народнага пісьменніка Беларусі і вершам яго расійскага цёзкі на вокладцы прадаваліся ў адной з мясцовых кнігарняў.
Агульныя сшыткі ў лінейку на 48 аркушаў выпусціла летась Гродзенская друкарня. Супрацоўнік, якога пазней звольнілі за нядбайнасць, знайшоў вершы расійскага паэта з Тамбова Васілія Быкава ў інтэрнэце. Сшыткі былі надрукаваныя накладам 1000 асобнікаў.
Як вядома, Васіль Быкаў пісаў выключна прозу. Сшыткі з прыкрай памылкай пасля леташняга скандалу прыбралі з гандлю. Мабыць, цяпер іх паспрабавалі прадаць да новага навучальнага года.