У Брэсце прапанавалі прывезці ў суд у якасці рэчавага доказу... снегавіка

У Брэсце прапанавалі прывезці ў суд у якасці рэчавага доказу... снегавіка

У Брэсце прапанавалі прывезці ў суд у якасці рэчавага доказу... снегавіка. 30 студзеня суд Брэсцкага раёна разглядаў справу Юліі Нічыпарук, якую абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце каля акумулятарнага завода. У пачатку студзеня там яе дзеці зляпілі снегавікоў, а жанчына павесіла на аднаго з іх улёткі. На адной з іх былі лозунгі: "Прэч атруту! Не заводу! Гаспадарыць тут народу!". Жыхары Брэста доўгі час пратэставалі супраць будаўніцтва прадпрыемства, а 5 студзеня сёлета сабраліся, каб прыгадаць першы сход пратэстоўцаў.

Як інфармуе Радыё Свабода, Нічыпарук у судзе сказала, што пікету не праводзіла, а проста ўпрыгожыла снегавіка — дзеці папрасілі. У якасці сведкі выступіў блогер Аляксандр Кабанаў. Гэта ён і прапанаваў, каб прывезлі снегавіка, з-за якога судзяць жанчыну. У судзе праглядаліся запісы камераў відэаназірання прадпрыемства. Гэта з іх дапамогай міліцыянеры высветлілі асобу Юліі Нічыпарук.

"Справа снегавіка" скончылася для Нічыпарук штрафам за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства — 25,5 рубля. Рашэнне вынес суддзя Сяргей Маручак.

У Брэсце прапанавалі прывезці ў суд у якасці рэчавага доказу... снегавіка
binkl.by

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 30.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі