У Брэсце затрымалі незалежнага журналіста Яўгена Скрабца

Пра затрыманне Еўрарадыё распавёў праваабаронца Раман Кісляк:



"Яго чакалі ў цывільным супрацоўнікі міліцыі, як мяркуецца, з АМАПу. На аўтамабілі яго даставілі ў пастарунак для гутаркі, бо ён нібыта да некага падобны. Затрымалі і завезлі ў Ленінскі РУУС".



Ужо з пастарунку Яўген Скрабец даслаў Раману Кісляку смс-паведамленне аб тым, што на яго складаюць адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства.



Зараз малады чалавек знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Як мяркуе Раман Кісляк, судзіць Скрабца будуць у панядзелак 19 траўня.


Нагадаем, што напрыканцы сакавіка Яўген Скрабец атрымаў афіцыйнае папярэджанне з пракуратуры Брэсцкай вобласці за супрацу з "Радыё Рацыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі