У Брэсце затрыманы дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху Валянцін Лазарэнкаў
Валянцін Лазарэнкаў / t.me/BSDP_Hramada/
У Брэсце затрыманы сябра ЦК Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Валянцін Лазарэнкаў. Вядома, што ў яго дома адбыўся ператрус. Падставы для затрымання невядомыя, паведамляе партыйная прэс-служба.
У Бабруйску дома ў сябра ЦК БСДП, старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі БСДП Юрыя Грынявецкага (на здымку знізу) адбыўся ператрус. Канфіскаваная тэхніка, партыйныя часопісы і сцяжкі з партыйнай сімволікай. Цэлы дзень Грынявецкі правёў на допыце. Зараз ён на свабодзе.
Сілавікі прыйшлі да дзеячоў сацыял-дэмакратычнага руху напярэдадні Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.