У Брэсце зламыснікі масава знішчылі кажаноў, занесеных у Чырвоную кнігу
Агулам на тэрыторыі біялагічнага заказніка "Барбастэла" іх забілі каля 60-ці.
Пра гэта паведамляе "Интерфакс-Запад" са спасылкай на спецыялістаў Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Невядомыя, каб патрапіць на месца зімоўкі кажаноў у старых фартыфікацыйных збудаваннях, узламалі браніраваныя дзверы. Мяркуецца, што гэта адбылося на бягучым тыдні.
На месца была выкліканая аператыўна-следчая група. Зламыснікам пагражае крымінальная адказнасць.
Фота — park-kosa.ru