У Брытаніі не будзе паўторнага рэферэндума аб “Брэкзіце”
Урад Вялікабрытаніі адмовіўся праводзіць паўторны рэферэндум па выхадзе краіны з ЕС. Пра гэта гаворыцца ў адказе брытанскага МЗС на петыцыю аб новым галасаванні, якая сабрала болей за 4,1 мільёна подпісаў.
Сярод іншага, ведамства адпрэчвае адзін з асноўных аргументаў прыхільнікаў правядзення другога рэферэндума, якія заяўляюць, што за выхад з ЕС прагаласавала меней за 60% выбаршчыкаў, а яўка склала каля 75%.
Паводле дзеючага заканадаўства, у адпаведнасці з якім быў праведзены рэферэндум, няма парогу яўкі для такіх галасаванняў. Адпаведна, ніякіх парушэнняў падчас плебісцыту не было.
Петыцыю аб паўторным рэферэндуме ўнясуць у брытанскі парламент: у яго ўносяцца ўсе звароты, якія сабралі болей за 100 тысяч подпісаў. Пры гэтым дэпутаты могуць не ставіць петыцыі на разгляд, паведамляюць замежныя СМІ.
Рэферэндум аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС, вядомы як “Брэкзіт”, прайшоў 23 чэрвеня. 52% брытанцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, выказаліся за аддзяленне ад Еўрасаюза.