У Буркіна-Фасо другі раз за год звергнуты прэзідэнт

Поль-Анры Сандаога Даміба
Поль-Анры Сандаога Даміба

У Буркіна-Фасо другі раз за год звергнуты прэзідэнт. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Вайскоўцы адхілілі Поля-Анры Сандааго Дамібу ад улады. Ён быў сярод тых, хто разам з вайскоўцамі ў студзені зрынуў папярэдняга лідэра краіны Рош Кабарэ.

У заяве, зачытанай прадстаўніком хунты, гаворыцца, што новым ваенным лідэрам Буркіна-Фасо стаў 34-гадовы капітан Ібрагім Траарэ.

Даміба і яго саюзнікі зрынулі дэмакратычна абранага прэзідэнта, прыйшоўшы да ўлады з абяцаннямі зрабіць краіну больш бяспечнай. Аднак гвалт не спыняўся, а расчараванне ў яго кіраўніцтве расло ў апошнія месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі