У бюджэт Дзярждэпартамента ЗША на 2018 год дапамога Беларусі не закладзеная

У бюджэт Дзярждэпартамента ЗША на 2018 год дапамога Беларусі не закладзеная

Звесткі пра тое, што адміністрацыя Дональда Трампа плануе рэзка скараціць замежную дапамогу, пацвердзіліся. Сярод іншага ЗША адмовяцца вылучаць амаль 8 млн долараў, якія вылучаліся на Беларусь. Такія дадзеныя закладзеныя ў праект бюджэту, які адміністрацыя прэзідэнта заклала на фінансаванне Дзярждэпартамента ў 2018 годзе. 

Як удакладняе tut.by, гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў амбасадзе ЗША ў Мінску. Супрацоўнікі амбасады заявілі: "ЗША застаюцца прыхільнікамі падтрымкі Беларусі ў пабудове моцнага грамадства і эканомікі, якая дынамічна развіваецца, з дапамогай нашага далейшага дыпламатычнага ўзаемадзеяння".

За прыняцце бюджэту ЗША яшчэ павінны прагаласаваць у Кангрэсе. 

Для параўнання, у 2016 годзе на дапамогу Беларусі вылучылі 7,9 млн долараў. 6,8 млн з іх вылучаліся на артыкул "Справядлівае і дэмакратычнае дзяржкіраванне" (у тым ліку 200 тысяч долараў — на "Вяршэнства права і правы чалавека"), 1,1 млн — на "Палітычную канкурэнцыю і пабудову грамадскага кансенсусу", 5,5 млн — на грамадзянскую супольнасць. Больш за 800 тысяч даляраў летась вылучалася па пазіцыі "Канкурэнтаздольнасць прыватнага сектара", а 240 тысяч — на барацьбу з трансгранічнай злачыннасцю.

Пад скарачэнне тапіла не толькі Беларусь. Амерыканская дапамога Украіне зменшылася з 667 млн ​​долараў ў 2016 годзе да 204 млн у 2018-м, Грузіі — з 81 да 34 млн долараў. 

Увесь бюджэт Дзярждэпа ЗША прапануецца зрэзаць амаль на чвэрць — з больш як 50 млрд долараў сёлета да 37,6 млрд долараў у 2018-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі