У цэнтры Кішынёва малдаўская апазіцыя разбіла намётавае мястэчка

У цэнтры Кішынёва малдаўская апазіцыя разбіла намётавае мястэчка

У Малдове прыхільнікі прарасійскіх Партыі сацыялістаў і “Нашай партыі” перакрылі ў ноч на суботу цэнтральную вуліцы Кішынёва бульвар Штэфана чэл Марэ і ўсталявалі на праезнай частцы намётавае мястэчка. Такім чынам пратэстоўцы выказалі сваё стаўленне да адмовы прэзідэнта краіны Нікалае Цімофці сысці ў адстаўку.

Цягам усяго некалькіх хвілінаў намёты расцягнуліся на два кварталы. Апазіцыя называе гэта “планам Б” і абяцае, што “далей будзе болей”.

Да месца падзеяў былі сцягнутыя супрацоўнікі спецпадраздзяленняў. Дэпутаты фракцыі ПСРМ утварылі жывы ланцуг паміж паліцыянтамі і пратэстоўцамі.

У пятніцу скончыўся ўльтыматум, які сацыялісты і “Наша партыя” выставілі Нікалае Цімофці.

Фота: Фэйсбук

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі