У цэнтры Мінска плануюць пабудаваць новы корпус БДУ

Новы корпус БДУ размесцяць паміж будынкам метрапалітэна і хімфакам БДУ / "Белдзяржпраект"
Новы корпус БДУ размесцяць паміж будынкам метрапалітэна і хімфакам БДУ / "Белдзяржпраект"

У цэнтры Мінска — на тэрыторыі універсітэцкага гарадка — плануюць пабудаваць новы корпус БДУ, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны". Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Новы корпус пануюць размясціць паміж будынкам метрапалітэна і хімічным факультэтам БДУ — уздоўж пешаходнай алеі, якая вядзе з плошчы Незалежнасці да вуліцы Ленінградскай. Гэта будзе будынак на 6-7 паверхаў і з адным падземным тэхнічным узроўнем. У новым корпусе мяркуецца абсталяваць навучальныя аўдыторыі, вытворчыя лабараторыі, шматфункцыянальныя залы, бібліятэку адкрытага тыпу (open space) і кавярню. Корпус будзе разлічаны на 1300 чалавек (навучэнцаў і супрацоўнікаў).

Побач прадугледжаная невялікая стаянка — на 25 месцаў плюс яшчэ 4 месцы для транспарту людзей з інваліднасцю. Астатнім прапануюць пакінуць аўтамабіль на паркінгу ў ГЦ "Сталіца".

Пабудаваць новы корпус БДУ плануюць на працягу двух гадоў.

В центре Минска планируют построить новый корпус БГУ
Побач з новым корпусам будзе паркоўка на 29 месцаў / "Белдзяржпраект"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі