У цэнтры Віцебска заклалі капсулу са срэбрам і дыяментамі (фота)
Манета са срэбра 925-й пробы вагой 24,5 грама, інкруставаная дыяментавымі ўстаўкамі, была закладзеная ў падмурак новага будынка ў цэнтры Віцебска.
Тут размесціцца абласная дырэкцыя ААТ "Белгазпрамбанк", інфармуе БЕЛТА.
Дарэчы, скрасці каштоўнасці немагчыма: капсулу забетанавалі, і адразу пасля заканчэння цырымоніі на яе паклалі падмуркавую пліту, якую зрушыць ўжо немагчыма. Завяршэнне будаўніцтва будынка запланавана на лета 2015 года.
Фота — БЕЛТА