У Чачні збілі і аблілі зялёнкай журналістку "Новай газеты"

Алена Мілашына пасля збіцця / @adagamov_online
Алена Мілашына пасля збіцця / @adagamov_online

У Чачні збілі журналістку "Новай газеты" Алену Мілашыну і адваката Аляксандра Немава. Яны прыехалі на абвяшчэнне прысуду Зарэме Мусаевай, жонцы былога суддзі Вярхоўнага суда Чачні Сайдзі Янгулбаева.

Па дарозе з аэрапорта аўтамабіль Мілашынай і Немава блакавалі ўзброеныя людзі. Адваката і журналістку збілі. Ім сказалі з'язджаць з Чачні: "Едзьце адсюль, вас папярэджвалі. Нічога не пішыце". Пра гэта распавядае Ксенія Сабчак са спасылкай на свайго карэспандэнта, які таксама павінен быў працаваць у судзе. Са слоў крыніцы Сабчак, Немаў збіты настолькі моцна, што ледзь кажа, а ў Алены Мілашынай зламаныя пальцы, пасля збіцця яна губляла прытомнасць. Акрамя гэтага дыягнаставаны множныя ўдары. Таксама ў яе аблітая зялёнкай галава.

Пазней было прынята рашэнне перавезці Аляксандра Немава і Алену Мілашыну ў бальніцу ў Беслан. СМІ паведамляюць, што "такое распараджэнне даў асабіста кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў пасля тэлефоннай размовы з упаўнаважанай па правах чалавека РФ Таццянай Маскальковай". Немава і Мілашыну павезлі на машыне хуткай дапамогі. Іх суправаджаў амбудсмен у Чачэнскай Рэспубліцы Мансур Салтаяў. Чакаецца, што пацярпелых прывязуць у Маскву.

Нагадаем, Зарэму Мусаеву, на суд да якой ехалі Мілашына і Немаў, затрымалі ў студзені 2022 года. Чачэнскія паліцэйскія павезлі яе з дому ў Ніжнім Ноўгарадзе на допыт у Грозны. Пасля гэтага суддзя Янгулбаеў з дачкой з'ехалі з краіны. Праблемы сям'і пачаліся пасля таго, як Рамзан Кадыраў застаўся незадаволены публікацыямі ў інтэрнэце аднаго з сыноў Янгулбаевых. У выніку Ахматовский раённы суд Грознага прызнаў сёння Зарэму Мусаеву вінаватай у махлярстве і ўжыванні гвалту да супрацоўніка паліцыі. Жанчыне прысудзілі 5,5 гадоў калоніі. "За 7 хвілін справіліся. Без адваката, без усіх. Хлоп і гатова",   пракаментавала прысуд журналістка Ксенія Сабчак.

В Чечне избили и облили зеленкой журналистку "Новой газеты"
Алена Мілашына / t.me/novaya_europe/
В Чечне избили и облили зеленкой журналистку "Новой газеты"
t.me/sotaproject/
В Чечне избили и облили зеленкой журналистку "Новой газеты"
Зарэма Мусаева / @no_torture

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі