Сёння агучаць прысуд па справе аб атручэнні газам 6 чалавек у Барысаве

Сёння агучаць прысуд па справе аб атручэнні газам 6 чалавек у Барысаве

У чацвер, 26 студзеня, агучаць прысуд па справе аб атручэнні газам 6 чалавек у Барысаве. Адбудзецца гэта ў судзе Барысаўскага раёна, пачатак а 15-й гадзіне. Па справе праходзяць два слесары. Ім выставілі абвінавачанне ў прычыненні смерці па неасцярожнасці дзвюм і больш асобам.

Як паведамляла Еўрарадыё, у студзені 2016 года загінулых знайшлі ў дзвюх кватэрах шматкватэрнага жылога дома ў Барысаве. У кватэры на 3-м паверсе аварыйная служба па выкліку выявіла загінулых пажылых жанчыну і мужчыну. А ў кватэры пад імі знайшлі целы сям'і з чатырох чалавек, у тым ліку дзяцей ва ўзросце 10 і 17 гадоў. Магчымай прычынай здарэння газавікі назвалі атручэнне чадным газам з-за парушэння працы дымавых каналаў і сістэмы вентыляцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі