У чацвер у Беларусі будзе да 16 градусаў марозу
20 снежня ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны.
У начы тэмпература паветра будзе 5-11 ніжэй за нуль, месцамі пры праясненнях чакаецца 12-16 ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца ад -3 па захадзе да -10 па ўсходзе краіны.