У чацвер у Беларусі будзе да +20 градусаў, без ападкаў
Восеньскае неба / pixabay.com
У чацвер, 6 кастрычніка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі пішуць, што "небяспечных гідраметэаралагічных з'яваў не чакаецца".
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +5 да +10 градусаў (у Мінску — 6-8 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +14 да +20 (у сталіцы — ад +15 да +17 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.