У чацвер у Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас
У чацвер, 14 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 2,0378 да 2,0277 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,3937 да 2,3963 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4534 беларускага рубля (у сераду — 3,4463).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.
Як інфармавала Еўрарадыё, 13 снежня курс долара ЗША вырас — з 2,0296 да 2,0378, вырас і курс еўра — з 2,3915 да 2,3937 беларускага рубля.