У чвэрцьфінале юніёрскага ЧС беларускія хакеісты сустрэнуцца з расіянамі
У чвэрцьфінале юніёрскага чэмпіянату свету ў Швецыі беларускія хакеісты сустрэнуцца з расіянамі. Матч прызначаны на чацвер, 25 красавіка. Наша зборная ў сваёй групе заняла другое месца, сапернік быў трэцім.
Зборная Беларусі выйграла з аднолькавым лікам 4:3 у Чэхіі і Фінляндыі, прайграла Канадзе — 1:11, саступіла ў авертайме Швейцарыі — 4:5. У выніку ў групе А зборная Канады набрала 12 ачкоў, Беларусь — 7, Чэхія — 6, Фінляндыя — 3, Швейцарыя — 2.
У іншых чвэрцьфіналах сустрэнуцца: Канада — Латвія, ЗША — Фінляндыя, Швецыя — Чэхія.