У Чырвоным касцёле неўзабаве могуць аднавіць службы — "Хрысціянская візія"

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк прыбірае каля Чырвонага касцёла / chyrvony.by
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк прыбірае каля Чырвонага касцёла / chyrvony.by

Неўзабаве ў Чырвоным касцёле ў Мінску могуць аднавіцца службы, піша ТГ-канал "Хрысціянская візія" са спасылкай на некалькі незалежных адна ад адной крыніц.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, улады змусілі Каталіцкі касцёл аплаціць велізарны рахунак КУП "Мінская спадчына" за "амартызацыю касцёла і падаткі на карыстанне зямлёй”. Дакладная сума невядомая. Аднак улетку 2020 года ўлады заяўлялі, што каталіцкая парафія завінавацілася 156 тысяч рублёў і яшчэ 13 тысяч рублёў мусіла плаціць штомесяц.

Мяркуецца, што адной з дадатковых умоваў уладаў стала адсутнасць ксяндза Уладзіслава Завальнюка на чале парафіі. Але інфармацыя пра перамовы трымаецца ў таямніцы.

Напрыканцы верасня ў касцёле адбыўся невялікі пажар. Пасля гэтага ўлады забаранілі доступ у будынак вернікам і святарам. А потым і ўвогуле скасавалі дамову на арэнду будынка, заявіўшы пра неабходнасць "рамонтна-аднаўленчых работ".

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк уладкаваўся дворнікам пры касцёле, каб прыбіраць прылеглую тэрыторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі