У цягніку Вільня — Масква знайшлі амаль 800 грамаў какаіну

Памежнікі Смаргонскай памежнай групы ў 6 красавіка ў пункце пропуску "Гудагай-1" знайшлі наркатычную кантрабанду. У цягніку "Вільня — Масква" ў прыбіральні вагона-рэстарана пад столлю знайшлі хованку з рэчывам белага колеру, спакаваным у два поліэтыленавыя пакеты і дзве шкарпэткі.

Як паведамляе БелаПАН, фізіка-хімічная экспертыза выявіла, што гэтае рэчыва — какаін. Агульная маса наркотыку склала 784 грамы. Гаспадара наркотыкаў не знайшлі.

Цяпер ідуць следчыя дзеянні. Матэрыялы крымінальнай справы будуць перададзеныя супрацоўнікам следчага аддзелу КДБ па Гродзенскай вобласці.

Фота — 112.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі