У Дэбальцаве застаюцца 25 украінскіх байцоў, якія не здаліся (відэа)

У горадзе Дэбальцаве Данецкай вобласці ў акружэнні застаюцца 25 украінскіх байцоў. Пра гэта ў эфіры ўкраінскага Грамадскага тэлебачання паведаміў медык-валанцёр Армэн Нікагасян. Нагадаем, 2130 украінскіх вайскоўцаў вырваліся з акружэння з Дэбальцава 18 лютага і адыйшлі на поўнач, да Арцёмаўска. Цяпер горад займаюць баевікі і, як сцвярджаюць украінскія крыніцы, рэгулярныя фармаванні расійскай арміі.

Армэн Нікагасян сцвярджае, што днямі атрымаў СМС ад украінскіх байцоў, якія не могуць выйсці з Дэбальцава. Яны папрасілі дапамогі, напісалі, што не ў палоне і не параненыя. Валанцёр звязаўся з іх камандзірам. Высветлілася, што ўкраінскае камандаванне ведае пра гэтую групу і, нібыта, дагэтуль вырашае, як іх адтуль вывесці. Па словах Нікагасяна, вайскоўцы ў дадзенай сітуацыі больш спадзяюцца на валанцёраў, чым на камандаванне.

Нагадаем, днямі з'яўлялася інфармацыя пра тое, што ў Дэбальцаве невядомыя ўкраінскія адзелы зрабілі засады на калоны расійскіх падраздзяленняў і нанеслі ім страты.

Фота: АР, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі