У дзіцячым санаторыі пад Слуцкам мужчына расстраляў сабаку

Сабака з'явіўся ў санаторыі каля месяца таму / kurjer.info

У дзіцячым санаторыі пад Слуцкам мужчына расстраляў сабаку. Міліцыя праводзіць праверку, піша kurjer.info.

Жанчына, якая з дзіцем адпачывала ў санаторыі, распавяла, што стральба была побач з жылым корпусам "Маці і дзіця". Сведкамі сталі хлопчык і яго бабуля. Першым стрэлам са стрэльбы мужчына параніў сабаку, а пасля падыйшоў бліжэй і дабіў другім стрэлам. Пасля ён адцягнуў забітую жывёлу ў бок.

Жанчына выклікала міліцыю. "Адпачывальнікі шакаваныя, — кажа яна. — Я разумею, што бадзяжных жывёл быць на тэрыторыі не павінна, але чаму не выклікалі адлоў, а сталі страляць? Стральба каля дзіцячай установы — гэта нонсэнс. Мала таго, што забойства жывёлы — само па сабе жорсткасць, але і куды паляціць шалёная куля, хто гарантуе? Корпус ўсяго ў 30-40 метрах. Мы ўзрушаныя гэтым здарэннем".

Дырэктар санаторыя расказаў, што сабака з'явіўся ў іх каля месяца таму. Ён баяўся, што пацерпяць дзеці. Злавіць сабаку ўласнымі сіламі не атрымалася, і тады быў запрошаны егар, які і страляў.

Милиция на месте происшествия / kurjer.info

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.