У Дзяржынску зноў ператрусы і затрыманні

Міліцыя палюе на іншадумцаў / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Міліцыя палюе на іншадумцаў / Ілюстрацыйнае фота sb.by

У Дзяржынску зноў ператрусы і затрыманні. Праваабаронцам стала вядома, што сілавікі раніцай у аўторак працягнулі "зачыстку" гэтага горада. Падрабязнасці высвятляюцца.

Ператрусы ў Дзяржынску за апошнія месяцы адбываюцца рэгулярна. У канцы лютага сілавікі іх праводзілі пасля дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах. Чарговая хваля пачалася ў першыя дні красавіка. Перад гэтым, 31 сакавіка, уздоўж дарогі каля горада былі вывешаны сцяжкі Беларусі і Украіны, а пры спробе іх зняць сілавікі нібыта знайшлі "выбуховую прыладу", а насамрэч яе муляж. Па звестках праваабаронцаў, за тры дні ў Дзяржынскім раёне затрымлівалі каля 45 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі