У ЕАБР расказали, чаму ў Беларусі скараціліся золатавалютныя рэзервы
У лютым у параўнанні са студзенем ЗВР Беларусі скараціліся на 373 мільёны долараў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На зніжэнне золатавалютных рэзерваў Беларусі ў лютым паўплывалі як мінімум два фактары, мяркуюць у Еўразійскім банку развіцця. Па-першае, сезонны рост чыстага попыту на замежную валюту з боку юрыдычных асоб і банкаў. А па-другое, золата патаннела. З 31 студзеня да 28 лютага яго кошт знізіўся на сусветным рынку на 4,8%.
Нагадаем, паводле вынікаў лютага Нацбанк паведаміў, што міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 7,77 мільярда долараў. Гэта на 373,3 мільёна долараў менш, чым на 1 лютага. Да канца 2023 Нацбанк паставіў перад сабой мэту ўтрымаць ЗВР на ўзроўні не ніжэйшым за 6 млрд долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.