У элітнай часці вайсковага спецназу завяліся блохі?
Пра гэта распавялі будаўнікі, якія займаюцца капрамонтам у 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы.
Як распавялі будаўнікі сайту Onliner.by, ужо чацвёрты тыдзень па казарме скачуць блохі, грызуць усіх, і ніхто нічога не робіць. Будаўнікі накіравалі скаргу ў абласную санстанцыю і да кіраўніцтва брыгады, але ніякай рэакцыі не атрымалі.
Па словах будаўнікоў, здадзеныя пасля рамонту і новыя казармы — паказальны аб'ект. Хутка ў гэтай часці мусяць пачацца сумесныя з Расіяй вучэнні.
Фота — belarmy.by