У "Еўраопце" растлумачылі, чаму адмовіліся ад дастаўкі ў рэгіёны

З 1 лістапада "Е-дастаўка" даступная толькі жыхарам Мінска, Мінскай вобласці, абласных гарадоў і горада Баранавічы / s13.ru
З 1 лістапада "Е-дастаўка" даступная толькі жыхарам Мінска, Мінскай вобласці, абласных гарадоў і горада Баранавічы / s13.ru

У рэгіёнах Беларусі вялікім попытам карыстаецца сэрвіс паштовай дастаўкі emall.by, а тэхнічныя магутнасці "Е-дастаўкі" на цяперашні момант дазваляюць апрацаваць абмежаваную колькасць замоў. Таму было прынятае рашэнне сфакусавацца "на сэрвісе "Е-мол" у рэгіёнах, а на "Е-дастаўцы" — у Мінску і абласных гарадах". Так растлумачыла Office Life рашэнне скараціць геаграфію даставак дырэктарка па маркетынгу ЗАТ "Інтэрнэт-крама Еўраопт" Алена Сітдзікава.

Паводле яе слоў, гэтае рашэнне дазволіць кампаніі аказваць сэрвіс на высокім узроўні, максімальна забяспечваючы патрэбы жыхароў у розных гарадах краіны.  

Нагадаем, з 1 лістапада "Е-дастаўка" ад "Еўраопт" даступная толькі жыхарам Мінска, Мінскай вобласці, абласных гарадоў і горада Баранавічы. Мінімальная сума пакупак для бясплатнай дастаўкі павінная складаць ад 70 да 90 рублёў у залежнасці ад месцазнаходжання кліента. Для "Е-мол" мінімальная сума замовы павінная складаць ад 25 рублёў да 30 рублёў. Забраць замовы можна ў спецыяльных пунктах выдачы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі