У фінале Кубка Беларусі па футболе згуляюць БАТЭ і брэсцкае "Дынама"
У фінале Кубка Беларусі па футболе згуляюць БАТЭ і брэсцкае "Дынама". Пра гэта стала вядома 2 траўня па выніках паўфінальных паядынкаў. Спачатку брэсцкае "Дынама" разграміла ў гасцях "Дняпро" — 4:1 (першы матч — 2:0), пасля ў Гродне "Нёман" і БАТЭ згулялі ўнічыю 0:0 (першы паядынак — 0:2).
Матч за ганаровы трафей пройдзе 19 траўня ў Магілёве на стадыёне "Спартак". Дынамаўцы — дзейныя ўладальнікі Кубка Беларусі, летась у Гродне яны абыгралі па пенальці салігорскі "Шахцёр".
Адзначым, што сёлета брэсцкае "Дынама" абыграла БАТЭ ў матчы за Суперкубак. Такім чынам каманда Алега Дулуба хоча ўзяць рэванш.