У фінале турніру ў Істбарне Сабаленка будзе спаборнічаць з Вазняцкі

У фінале турніру ў Істбарне Сабаленка будзе спаборнічаць з Вазняцкі

У фінале тэніснага турніру ў брытанскім Істбарне беларуска Арына Сабаленка будзе спаборнічаць з дацкай спартоўкай Каралін Вазняцкі, перадае БЕЛТА.

Як паведамлялася раней, у паўфінале Сабаленка абыграла польку Агнешку Радваньску (31-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:3, 1:6, 6:3. У другім паўфінале Вазняцкі абыграла немку Ангеліку Кербер (11) — 2:6, 7:6 (7:4), 6:4. 

А вось у парным турніры гэтага ж спаборніцтва Сабаленка з прадстаўніцай Кітайскага Тайбэя Се Шувэй прайгралі канадска-кітайскай пары Габрыэла Даброўскі / Сюй Іфань — 7:6 (7:4), 5:7, 11:13.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі