У Францыі паліцыя затрымала больш за 40 расійскіх футбольных заўзятараў
У Францыі паліцыя затрымала 43 расіян — футбольных заўзятараў і кіроўцаў аўтобуса, на якім яны прыехалі (за краты трапілі ўсе, хто быў у транспартным сродку). Як інфармуе meduza.io, пракурор Марсэля санкцыянаваў затрыманне на суткі.
Як вядома, 11 чэрвеня якраз у Марсэлі з актыўным удзелам расійскіх заўзятараў адбыліся сутыкненні і беспарадкі — на стадыёне пасля матча "Еўра-2016" Англія — Расія і перад паядынкам. Пацярпелі 35 чалавек, некалькі з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Вядома, што аўтобус быў спынены раніцай 14 чэрвеня ў дэпартаменце Паўночныя Альпы. Прадстаўнікі ўладаў заявілі, што ў аўтобусе маглі быць і ўдзельнікі згаданых беспарадкаў.
УЕФА ўмоўна дыскваліфікаваў футбольную зборную Расіі
15 чэрвеня ў горадзе Ліль футбольная зборная Расіі згуляе са Славакіяй. У горад сцягваецца паліцыя.