У Францыі прыпынілі забарону на мусульманскія буркіні

У Францыі прыпынілі забарону на мусульманскія буркіні

Дзяржаўны савет Францыі, які з’яўляецца найвышэйшай судовай інстанцыяй краіны, прыпыніў дзеянне забароны на буркіні — купальны касцюм для мусульманак. Пытанне аб законнасці нашэння гэтага касцюма на грамадскіх пляжах будзе разглядацца ў судзе асобна.

Раней некалькі праваабарончых арганізацый звярнуліся ў Дзяржсавет са скаргай на забарону на нашэнне буркіні на некалькіх курортах на поўдні Францыі.

Першым горадам, дзе буркіні забаранілі на грамадскіх пляжах, былі Каны. 17 жніўня стала вядома, што такія ж забароны разглядаюць яшчэ ў некалькіх французскіх гарадах.

Супраць забароны выступаюць мусульмане і грамадскія арганізацыі, якія змагаюцца з ісламафобіяй. На іх думку, такая забарона парушае права мусульманскіх жанчын.

Тым часам былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, які мае выставіць сваю кандыдатуру на новыя прэзідэнцкія выбары, абяцае забараніць буркіні па ўсёй Францыі ў выпадку свайго прыходу да ўлады, перадаюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі